У перыяд з 24.07.2023 па 25.08.2023 года ў Бабруйску і Бабруйскім раёне праводзіцца традыцыйная абласная міжведамасная акцыя «у школу з радасцю». Мэтай акцыі з'яўляецца аказанне дапамогі дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзецям з сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у падрыхтоўцы да пачатку новага навучальнага года.
Паважаныя, законныя прадстаўнікі, просім прыняць удзел у дабрачыннай акцыі ў школу з радасцю і аказаць дапамогу непаўналетнім названых катэгорый у падрыхтоўцы да пачатку новага навучальнага года (школьныя прыналежнасці можна прыносіць у групы ўстановы дашкольнай адукацыі).