04.08.23
"Спорт дзецям вельмі патрэбны! Мы са спортам моцна сябруем!"

Лета-гэта выдатная пара, якая дазваляе на ўвесь год атрымаць зарад энергіі, бадзёрасці і здароўя. Гэта самы лепшы перыяд для правядзення рухомых і спартыўных гульняў, аздараўленчых мерапрыемстваў на свежым паветры. Разам з кіраўнікамі фізічнага выхавання, Цішковай Аленай Віктараўнай і Шкадровіч Аленай Уладзіміраўнай, нашы хлопцы знаёмяцца з элементамі гульняў піянербол, футбол, бадмінтон, даведаюцца аб розных відах спорту. На прагулцы з выхаванцамі праводзяцца эстафеты, дзе дзеці паказваюць свой спрыт, сілу і цягавітасць. А самаму любімаму для дзяцей спартыўнаму снараду-мячу надаецца больш за ўсё ўвагі. Хлопцы з цікавасцю ўспамінаюць, у якіх відах спорту выкарыстоўваюць мяч, гутараць на тэму: «Чаму нельга гуляць з мячом каля дарогі». На прагулцы ўдзельнічаюць у вясёлых эстафетах "Злаві мяч«," хто самы трапны?", "Перадай мяч над галавой"» Спартыўныя гульні дапамагаюць дзецям падняць спаборніцкі дух, уменне пераадольваць цяжкасці і атрымліваць задавальненне ад спартыўнай нагрузкі. Усё ў гульні атрымліваюць зарад бадзёрасці, весялосці, масу станоўчых уражанняў і самае галоўнае, добры настрой.