Напярэдадні Дня народнага адзінства, 16 верасня, у Бабруйску прайшоў вялікі велапрабег «Мы адзіныя». Спартыўнае масавае мерапрыемства аб'яднала каля 3 тыс.чалавек.
У Бабруйску праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу. 15 верасня была ўрачыста адкрыта вуліца народнага адзінства, 16 верасня арганізаваны маштабны велапрабег у гонар свята. Таксама ўсіх чакае ўрачыстае мерапрыемства, дзе лепшыя прадстаўнікі горада будуць узнагароджаны за дасягненні і ўклад у развіццё Бабруйска. Адзінства з'яўляецца непахіснай асновай нашай нацыі. На мерапрыемствах прысутнічаюць дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў. Дзякуючы партнёрскім сувязям з іншымі гарадамі пашыраецца кругагляд гараджан, ажыццяўляецца абмен вопытам і супрацоўніцтва для дасягнення агульных мэтаў развіцця.
У Бабруйскім велапрабегу пад кіраўніцтвам загадчыка Рыжанковай Таццяны Сяргееўны прынялі ўдзел супрацоўнікі працоўнага калектыву нашага дзіцячага сада № 82.
Дзень народнага адзінства дапамагае грамадзянам Беларусі з гонарам усведамляць, што мы ўсе адзіныя, што наш народ згуртаваны і гатовы пераадольваць любыя цяжкасці і перашкоды разам. Маладое свята нагадвае пра важнасць нацыянальнага адзінства і патрыятызму, якія з'яўляюцца асновай развіцця і росквіту Рэспублікі Беларусь.

